Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » БУРБІС Алесь
[Аляксандр Лаўрэнавіч; псеўданімы і крыптанім: Стары Піліп; А.Алексенка; А.В.; 8(20).10.1885, Вільня — 20.3.1922, Мінск], паліт. дзеяч, публіцыст. Вучыўся ў Віленскай гімназіі. Адзін з заснавальнікаў БСГ, член яе ЦК. З пачатку 1906 вёў агітацыю і арганізоўваў забастоўкі ў Мінску і ў Навагрудскім пав. Арыштаваны царскімі ўладамі 24.8.1906 у Шчорсаўскай вол. на Навагрудчыне, у зняволенні да канца ліп. 1909. Пасля працаваў у Віленскім таварыстве сельскай гаспадаркі. Адзін са стваральнікаў бел. прафесійнага тэатра. Удзельнічаў у Першай беларускай трупе І.Буйніцкага, у Беларускім музычна-драматычным гуртку ў Вільні. Паставіў спектаклі «Па рэвізіі» (1906) і «Пашыліся ў дурні» (1910) М.Крапіўніцкага, «Залёты» В.Дуніна-Марцінкевіча (1915). З 1915 — у Народным банку (Масква). У 1918 консул БНР у Маскве. Арыштоўваўся органамі Савецкай улады 18.12.1917 і ў 1918. З мая 1919 у Наркамземе Літоўска-Беларускай ССР. У 1920 удзельнічаў у выданні газ. «Савецкая Беларусь». З ліп. 1921 нам. наркама замежных спраў БССР. Актыўна выступаў за ўзбуйненне тэрыторыі БССР. Адзін з арганізатараў Таварыства Чырвонага Крыжа Беларусі.
Тв.: Кароткі агляд беларускага нацыянальна-рэвалюцыйнага руху // Вести народного комиссариата просвещения ССРБ. 1921, № 1—2; Кароткі нарыс па эканамічнай геаграфіі Беларусі // Народное хозяйство Белоруссии. 1922, № 4; Беларуская сацыялістычная грамада ў першым перыядзе яе працы (1903—1907) // Беларусь. Мн., 1924.
Літ.: П. Б[адунова]. Памяці А. Бурбіса // Адраджэнне. 1922. Сш. 1; Байкоў М. Памяці А. Бурбіса // Вести народного комиссариата просвещения ССРБ. 1922, № 3—4; Луцкевіч А. Аляксандр Бурбіс // Беларускі звон. 1922, 22 крас.; Хлебцевич Е. Памяти А. Л. Бурбиса // Каторга и ссылка. 1923, № 5; Жылуновіч З. Алесь Бурбіс // Полымя. 1927, № 2; Пазняк З. Бурбіс і Цётка — на сцэне // ЛіМ. 1972, 17 сак.; Біч М. «Стары змаганец» // Мастацтва Беларусі. 1986, № 3; ЭГБ, т. 2.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.