Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » БУЗУК Пётр Апанасавіч 

БУЗУК Пётр Апанасавіч

[псеўданім і крыптанімы: П.Росіч; П.Б.; П.Р.; П.Р-ч; Р-ч; 2.7.1891, в. Шарпены Бендэрскага пав. — 7.12.1938, Волагда, НКВД], лінгвіст-славіст, літаратуразнавец, паэт, празаік, педагог. Вучыўся ў Ціраспальскім рэальным вучылішчы (1904—10), потым на гісторыка-філалагічным ф-це Новарасійскага ун-та ў Адэсе (скончыў у 1916), выкладаў у гэтым ун-це рускую мову. З 1920 дацэнт гэтага ун-та. З 1924 — доктар філалагічных навук. Па запрашэнні рэктара БДУ У.Пічэты з восені 1925 працаваў у Мінску. У 1926 перайшоў у Інбелкульт, з 1929 старшыня дыялекталагічнай камісіі. Арыштаваны ДПУ БССР 6.8.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі», праз некаторы час вызвалены. З 1931 дырэктар Інстытута мовазнаўства АН БССР. Адначасова з 1931 загадваў кафедрай мовазнаўства ў МВПІ. Вывучаў праблемы праславянскай мовы, пытанні агульнага і параўнальнага мовазнаўства, распрацоўваў пытанні бел. лінгвістычнай геаграфіі. Пад псеўданімам выступаў у друку з апавяданнямі, вершамі, перакладамі. У 1928 стаў сябрам «Маладняка». Зноў арыштаваны 9.2.1934. Па пастанове «тройкі» пры ДПУ БССР ад 3.4.1934 высланы ў Волагду тэрмінам на 3 гады. У 1934—35 працаваў бібліятэкарам, потым выкладаў нямецкую мову ў Валагодскім педінстытуце. Пасля сканчэння тэрміну высылкі зноў арыштаваны 15.7.1937. Прысуджаны да расстрэлу. Па першым прысудзе рэабілітаваны 26.10.1956; па другім — 31.1.1956; цалкам рэабілітаваны 1.6.1988.

Тв.: Очерки по психологии языка. Одесса, 1918; Основные вопросы языкознания. М., 1924; Да характарыстыкі паўночна-беларускіх дыялектаў: Гутаркі Невельскага і Вяліскага паветаў. Мн., 1926; Спроба лінгвістычнай геаграфіі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1928.

Літ.: Рамановіч Я., Юрэвіч А. П.А.Бузук. Мн., 1969; Яны ж. Бузук П.А. // Беларуская мова; Бузук П.А. // Булахов М. Восточнославянские языковеды: Библиографический словарь. Т. 2. Мн., 1977; Зленко Г. Страницы биографии П.А.Бузука: (Несколько существенных уточнений) // Кодры (Кишинев). 1973, № 2; Возвращенные имена; БП, т. 1.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".