Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » БАЛІНСКІ Міхал Ігнатавіч 

БАЛІНСКІ Міхал Ігнатавіч

[псеўданім: Auszlawis; 14.8.1794, маёнтак Цярэспаль Полацкага пав. — 22.12.1864 Вільня], гісторык, краязнавец, публіцыст, рэдактар. Скончыў Віленскі ун-т (1818). Вывучаў літаратуру і гісторыю ў І.Лялевеля і права ў І.Даніловіча. У 1816—22 і 1829—30 супрацоўнік час. «Dziennik Wileński». З 1818 разам з І.Лялевелем рэдагаваў час. «Tygodnik Wileński». Належаў да Таварыства шубраўцаў, адзін з рэдактараў яго газ. «Wiadomości brukowe». У 1818—22 сакратар Віленскага друкарскага таварыства. У 1831 арыштаваны за ўдзел у падрыхтоўцы паўстання 1830—31. З 1836 жыў у Варшаве, працаваў ва ўстановах асветы. У 1841 ініцыятар стварэння і адзін з рэдактараў навукова-літаратурнага час. «Biblioteka Warszawska». З 1847 канчаткова пасяліўся ў сваім маёнтку Яшуны каля Вільні. Віцэ-старшыня Віленскай археалагічнай камісіі, член Рускага геаграфічнага таварыства. Аўтар прац па гісторыі ВКЛ. Супольна з Т.Ліпінскім выдаў працу «Starożytna Polska pod względem historycznym, geograficznym i statystycznym…» (t. 1—3, 1843—46; 2-е выданне: t. 1—4, 1885—86), трэці том якой, падрыхтаваны Б., прысвечаны населеным пунктам Беларусі.

Тв.: Opisanie statystyczne miasta Wilna. Wilno, 1835; Historya miasta Wilna. T. 1—3. Wilno, 1836—37; Dawna Akademia Wileńska. Petersburg, 1862; Pamiętniki o Janie Śniadeckim… T. 1—2. Wilno, 1864—65.

Лiт.: Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. Мн., 1984. С. 42—43; Nowy Korbut, t. 7; PSB; SHP; АЗБ; ЭГБ, т. 1.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".