Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » БАКАЧ Пётр
[каля 1910, Вільня — ?], грамадска-культурны дзеяч. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. У ліст. 1932 асуджаны на чатыры гады зняволення. Пасля вызвалення выехаў у Прагу, скончыў Карлаў ун-т, браў удзел у працы бел. эміграцыі ў Чэхіі. Аўтар «Падручніка нямецкага языка для Беларусаў», артыкулаў у час. «Іскры Скарыны» (Прага) і «Рэха» (Парыж), даследчык гісторыі бел. літаратуры. Напрыканцы 1943 узначаліў берлінскі філіял Беларускага камітэта самапомачы, працаваў у бел. аддзеле міністэрства прапаганды. 20 студз. 1945 быў уведзены ў склад Беларускай цэнтральнай рады. Пасля капітуляцыі Германіі арыштаваны СМЕРШам у Берліне, высланы ў Магаданскі лагер, з якога пасля смерці Сталіна быў вызвалены. Далейшы лёс невядомы.
Творы: Падручнік нямецкага языка для Беларусаў. Берлін. 1941.
Літ.: Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем. Мн., 2002.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.