Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » БАБРОВІЧ Ян Станіслававіч
[псеўданімы: Борскі Казімір Іванавіч; Сымон; Казік; 2(15).6.1902, в. Параф’янава Вілейскага пав., цяпер Докшыцкі р-н — 8.1.1943, Паўночлаг], дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусі, публіцыст. З 1916 у войску. У 1918—20 вучыўся ў гімназіі і на рабфаку ў Вільні. У 1921 працаваў школьным інспектарам у Польшчы. У 1922—25 вучыўся ў Пражскім ун-це. Там далучыўся да левых рухаў. З 1925 член Кампартыі Чэхаславакіі, з 1926 член КПЗБ. У Зах. Беларусі быў прадстаўніком КПЗБ пры ЦК БСРГ, паліт. рэдактарам газет БСРГ «Беларуская ніва», «Беларуская справа», «Жыццё беларуса», «Народная справа», «Наша справа». 23.12.1928 арыштаваны, прыгавораны да 15 гадоў турмы. У вер. 1932 у выніку абмену палітвязнямі з Польшчы перададзены ў СССР. Узначальваў Камісію па вывучэнні Зах. Беларусі пры АН БССР. 18.10.1933 арыштаваны па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9.1.1934 судовай калегіяй АДПУ прыгавораны да 10 гадоў зняволення. Пакаранне адбываў на Далёкім Усходзе. 14.8.1939 Амурскі абл. суд прыгаварыў яго яшчэ да 10 гадоў пазбаўлення волі. Накіраваны ў Паўночнадзвінскі лагер (Архангельская вобл.), дзе і памёр. Рэабілітаваны па абодвух прысудах 16.8.1956.
Лiт.: ЭГБ, т. 1; Возвращенные имена.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.