Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » АКСЕЛЬРОД Зэлік 

АКСЕЛЬРОД Зэлік

[30.12.1904, Маладзечна — 26.6.1941, Мінск], паэт, перакладчык. Брат мастака Меера Аксельрода (1902, Маладзечна — 1970; мастацкую адукацыю атрымаў y прыватных выкладчыкаў у Мінску, а таксама ў М.Шагала і Ю.Пэна ў Віцебску; пасля 2-й сусветнай вайны стварыў серыю карцін пра гета). А. пачаў выступаць у друку з 1921. Пісаў на мове ідыш. У 1922—25 вучыўся ў Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В.Брусава ў Маскве, у 1928 скончыў літаратурны ф-т Маскоўскага педінстытута. Менавіта мастацкая атмасфера Масквы 1920-х паўплывала на фарміраванне паэтычнага густу А., творы якога вылучаліся лірызмам. Перакладаў бел. і расійскую класіку (Я.Купала, А.Пушкін, М.Някрасаў). Член БелАПП з 1928, член СП СССР з 1934. Пасля вяртання ў Беларусь працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР, а з 1931 адказны сакратар яўрэйскага час. «Штэрн» («Зорка»). Пераклаў паэму «Вялікаму Сталіну ад беларускага народа», але гэта не выратавала яго ад рэпрэсій. Арыштаваны НКВД 30.5.1937; расстраляны 26.6.1941 у Мінску. Рэабілітаваны ў 1957.

Літ.: БП, т. 1.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".