Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » АДАМАЎ Уладзімір
[12.6.1875, Санкт-Пецярбург — 1937 ?] батанік, адзін з першых даследчыкаў расліннага свету Беларусі. Выпускнік Пецярбургскага ун-та (1899). Працаваў у навуковых установах Беларусі: загадчык аддзела Мінскай балотнай доследнай станцыі, секцыі Беларускага аддзялення Усесаюзнага Інстытута прыкладной батанікі, кіраўнік геабатанічнай экспедыцыі Наркамзема БССР. Заснавальнік батанічных садоў БДУ і Вялікалятчынскага (каля Віцебска). Ахвяра рэпрэсій.
Тв.: Бачэйкаўскі сад і палац // Віцебшчына. Т. 1. Мн., 1925; Обзор растительности Белорусского Полесья. Мн., 1928 (разам з А.Д.Лазук).
Літ.: БЭ, т. 1.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.