Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » АГРЫЗКА Іасафат Пятровіч 

АГРЫЗКА Іасафат Пятровіч

[1826, Лепельскі пав. Віцебскай губ. — 30.3.1890, Іркуцк], выдавец, журналіст, грамадска.-паліт. дзеяч. Скончыў Лепельскае павятовае вучылішча, Мінскую гімназію, юрыдычны ф-т Пецярбургскага ун-та (1849). З 1850 служыў у Кадыфікацыйнай камісіі Царства Польскага, якая ў сталіцы Расійскай імперыі займалася ўпарадкаваннем, а таксама распрацоўкай законаў для гэтай аўтаномнай правінцыі. У Санкт-Пецярбургу заснаваў друкарню (1859—63), у 1859 выдаваў на польскай мове газ. «S³owo» (забаронена ўладамі) і альманах «Pismo zbiorowe» (т. 1—2), выдаў першы зб. тв. М.Дабралюбава (т. 1—4, 1862), перавыдаў старажытныя законы ВКЛ і Польшчы «Volumina Legum» («Збор законаў», т. 1—8, 1859—60). Сябраваў з М.Чарнышэўскім. У час паўстання 1863—64 стаў галоўным прадстаўніком паўстанцкага варшаўскага ўрада (камісар Нацыянальнага ўрада) у Санкт-Пецярбургу (прызначаны ў лют. 1863). Сучаснікі адзначалі, што ў той перыяд А. быў перакананы ў непазбежнасці сутыкнення Расіі з Англіяй і Францыяй, што і вызначыла яго паводзіны. Арыштаваны 14.11.1864 і пасля працяглага следства ў Вільні прыгавораны да смяротнага пакарання, замененага на 20 гадоў катаргі, якую адбываў у Сібіры (Акатуй, Вілюйск, Якуцк). У 1877 вызвалены з забаронаю вяртацца на тэрыторыю Беларусі, Літвы, Польшчы.

Літ.: Баренбаум И.Е. Иосафат Огрызко (1826—1890): Очерк литературно-издательской деятельности. М., 1964; Гогель Н.В. Иосафат Огрызко и Петербургский революционный ржонд в деле последнего мятежа. Вильно, 1866—1867; МАБ; Pamięci Józefata Ohryzki przez dr. Dybowskiego // Biblioteka Warszawska. 1907, Maj, t. 2, cz. 2; Смирнов А.Ф. Революционные связи народов России и Польши: 30—60 годы ХІХ века. М., 1962; Шалькевич В. Первый издатель сочинений Н.А. Добролюбова // Неман. 1986, № 2; Шостакович Б.С. Сибирские годы Юзефата Огрызко // Ссыльные революционеры в Сибири (ХІХ в. — февраль 1917 г.). Иркутск, 1974. Вып. 2; SHP; ЭГБ, т. 1.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".