Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » АГОЛ Іосіф Іосіфавіч (Ізраіль)
[2.12.1891, Бабруйск — 10.3.1937, Мінск], філосаф, біёлаг, публіцыст, паліт. дзеяч. Член РСДРП з 1915. За ўдзел у рэвалюцыйным руху ў Бабруйску высланы ў Туруханскі край. Са жн. 1918 член Краявога камітэта камуністычных арганізацый Беларусі і Літвы, які кіраваў дзейнасцю падпольных арганізацый. Са студз. 1919 сакратар Мінскага гарвыканкама, намеснік камісара па справах фінансаў БССР. Дэлегат Першага Усебеларускага з’езда Саветаў (лют. 1919), член ЦВК Літоўска-Беларускай ССР. З 1921 слухач Інстытута чырвонай прафесуры ў Маскве. З 1924 супрацоўнік Інстытута філасофіі (секцыі прыродазнаўчых навук) у Маскве, пазней — лабараторыі генетыкі Біялагічнага інстытута. Па праблемах генетыкі дразафілы некалькі гадоў працаваў у ЗША. З 1934 акадэмік АН Украінскай ССР. Распрацоўваў філасофскія праблемы біялогіі, асабліва генетыкі. У 1936 арыштаваны. Расстраляны 10 сак. 1937. Рэабілітаваны пасмяротна.
Тв.: Новый мятеж // Правда. 4.3.1921; Происхождение животных и человека. М., 1924 (К., 1935); Диалектический метод и эволюционная теория. М.; Л., 1927; Хочу жить: повесть. М., 1936.
Літ.: ЭГБ, т. 1.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.