Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » АБРАНТОВІЧ Фабіян 

АБРАНТОВІЧ Фабіян

[псеўд. Фабіч / Fabič; 14.9.1884, засценак Вераскоўшчына Навагрудскага пав. — 2.1.1946, Масква, турма «Бутырка»], бел. рэлігійны і грамадскі дзеяч, каталіцкі святар усх. абраду, публіцыст, філосаф. Духоўную адукацыю атрымаў у Пецярбургу ў семінарыі і ў Мітрапалітальнай духоўнай каталіцкай акадэміі. 9.9.1909 пасвечаны ў святары. Працягваў вучобу ў каталіцкім ун-це ў Лёвене (Бельгія, 1912—14), дзе абараніў доктарскую дысертацыю па філасофіі. Адзін з заснавальнікаў у маі 1917 бел. хрысціянскага руху і яго саюза «Хрысціянская дэмакратычная злучнасць». З’яўляўся адным з ініцыятараў і арганізатараў правядзення ў маі 1917 у Мінску з’езда бел. каталіцкага духавенства. 6.8.1918 А. разам з біскупам Лазінскім адправіў першую бел. імшу ў Мінску. Сябраваў з Б.Эпімах-Шыпілам і Я.Купалам (у студз. — лют. 1920 дзяжурыў каля ложка хворага паэта ў мінскім шпіталі). Актыўна выступаў за ўвядзенне бел. мовы ў набажэнства ў каталіцкім касцёле і духоўных навучальных установах, пра што неаднаразова пісаў на старонках перыядычных бел. рэлігійных выданняў «Krynica» (1917—20, Петраград — Мінск — Вільня) і «Chryścijanskaja Dumka» (1928—29, Вільня). З 1918 рэктар Мінскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Выкладаў у семінарыі і пасля эвакуацыі яе спачатку ў Навагрудак, а потым у Пінск. З 1926 ў Ордэне айцоў марыянаў у Друі. У 1929—38 вёў місіянерскую дзейнасць у Харбіне (Кітай) сярод рускай эміграцыі. У 1939 вярнуўся ў Зах. Беларусь, дзе ў канцы вер. арыштаваны савецкімі ўладамі і зняволены ў турму ў Львове. Закатаваны ў Бутырскай турме. Месца пахавання невядома.

Літ.: Stankieviè A. Bie³aruski chryścijanski ruch. Vilno, 1939; Божым шляхам (Парыж). 1957, № 76—81; Гарбінскі БРД, с. 3—4, 233—256; Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917—1937: Martyrologium. Lublin, 1998; Царква (Мінск). 1998, № 1; ЭГБ, т. 1.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".