Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » КАРДАШ Фёдар 

КАРДАШ Фёдар

[нар. 5.1.1932, в. Харашкi Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.], журналiст. У 1955 скончыў ф-т журналiстыкi БДУ. Працаваў у раённай газеце адказным сакратаром. Падрыхтаваў рукапiсны лiст з крытыкай калгаснай сістэмы, ананiмна паслаў яго тагачаснаму першаму сакратару ЦК КПСС М.Хрушчову. Канкрэтныя факты ў лiсце (прозвiшчы, назвы калгасаў, лiчбы i iнш.), а таксама почырк дазволiлi КДБ хутка выявiць аўтара. У пачатку восенi 1956 быў арыштаваны ў студэнцкiм iнтэрнаце ў Мінску. 16.10.1956 асуджаны «за антысавецкую агiтацыю i прапаганду» на два гады зняволення. Пакаранне адбываў у лагерах Мардовii. Па залiках за звышпланавае выкананне заданняў знаходжанне ў лагеры скарацiлі яму амаль на год, i 23.10.1957 ён быў выпушчаны на волю. Першыя месяцы пасля вяртання ў Беларусь прайшлi ў пошуках работы, затым удалося ўладкавацца школьным настаўнiкам, а прыкладна праз 3 гады з дапамогай вядомага журналiста i лiтаратара Яраслава Пархуты, якi выкарыстаў часовую адсутнасць галоўнага рэдактара пружанскай раённай газеты, атрымаў работу журналiста. Пазней, да пенсii, працаваў у лiдскай газеце. Жыве ў Лiдзе.

Тв.: Братазабойства // Народная воля. 2002, 26 верас.

Літ.: Чарняўскi М. Фёдар Кардаш // Дэмакратычная апазыцыя.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".