Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ГАЛАВАЧ Платон Раманавіч 

ГАЛАВАЧ Платон Раманавіч

[5(18).4.1903, в. Пабокавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, НКВД], празаік, рэдактар. У 1922—23 інструктар Барысаўскага павятовага камітэта камсамола, з 1926 загадчык аргаддзела, з 1928 першы сакратар ЦК ЛКСМБ. У 1929—30 нам. наркама асветы БССР. У 1922—23 вучыўся ў Мінскай партшколе, у 1926 скончыў Камуністычны ун-т Беларусі. Быў рэдактарам газ. «Чырвоная змена», час. «Маладняк», «Полымя». З’яўляўся адным з лідэраў літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і БелАПП. Друкавацца пачаў з 1921. Першае бел. апавяданне «Загубленае жыццё» апублікавана ў газ. «Савецкая Беларусь» у 1925. У 1927 выйшла першая кніга апавяданняў «Дробязі жыцця». Тэматыка шматлікіх аповесцей, апавяданняў, нарысаў звязана з грамадзянскай вайной і жыццём вёскі. Яго творы карысталіся поспехам, яны перакладаліся на польскую, украінскую, чэшскую, яўрэйскую мовы. Арыштаваны 10.8.1937. Прыгавораны да расстрэлу 28.10.1937 выязной сесіяй Вярхоўнага суда СССР. Рэабілітаваны 28.7.1956. Многія творы засталіся няскончанымі, у тым ліку кніга пра паўстанне 1863—64 і К.Каліноўскага. Імем Г. названы вуліца і завулак у Бабруйску; у 1968 на будынку Гарбацэвіцкай школы Бабруйскага р-на, дзе вучыўся Г., адкрыта мемарыяльная дошка.

Тв.: Зб. тв.: У 3 т. Мн., 1958. Т. 1. Апавяданні. Нарысы. Артыкулы. Т. 2. Аповесці. Т. 3. Праз гады: Раман; Пісьмы // Полымя. 1963, № 4; Некалькі слоў пра сябе // Пра час і пра сябе. Мн., 1966; Праз гады. Мн., 1992; Спалох на загонах. Мн., 1996.

Літ.: Булацкі Р.В., Карніловіч Э.А. Платон Галавач — публіцыст. Мн., 1973; Бугаёў Дз. З кагорты першых // Бугаёў Дз. Талент і праца. Мн., 1979; Каленкович И. Творчество Платона Галавача: (Жанрово-стилевое своеобразие): Автореферат дис. … канд. филол. н. Мн., 1979; БП, т. 2; ЭГБ, т. 2.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".