Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » АФАНАСЬЕЎ Якаў Мікітавіч
[21.10.1877, Балашоў Саратаўскай вобл., Расія — 20.12.1937, Мінск, НКВД], глебазнавец. У 1901 скончыў Пецярбургскі ун-т. Выкладаў на Галіцынскіх жаночых курсах у Маскве. З 1913 член Глебазнаўчага камітэта Маскоўскага таварыства сельскай гаспадаркі. З 1921 прафесар, загадчык кафедры глебазнаўства Горацкага сельскагаспадарчага інстытута (з 1925 Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі). Акадэмік БелАН (1928). У 1931—37 дырэктар Інстытута аграглебазнаўства БелАН. Кіраваў складаннем першай карты глебаў Беларусі і адной з першых глебазнаўчых карт свету. Арыштаваны 9.8.1937. 19.12.1937 прыгавораны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР да расстрэлу. Рэабілітаваны 18.7.1957.
Тв.: Глебавыя раёны БССР. Мн., 1931; Як павысіць ураджайнасць на глебах БССР. Мн., 1933; Аб мерах барацьбы са збыткоўнай вільгаццю і недахопам аэрацыі ў глебах БССР у сувязі з іх рэльефам і тыпам. Мн., 1935.
Літ.: Возвращенные имена; Энцыклапедыя прыроды Беларусі. Т. 1. Мн., 1983.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.