Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»
Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кніга II. Статыстыка
Колькасць рэпрэсаваных па гадах жыхароў БССР (у межах цяперашняй тэрыторыі Беларусі) паводле звестак, сабраных аўтарам.
Каб падлічыць агульную колькасць рэпрэсаваных трэба:
1. Лічбы, прыведзеныя па 3-й хвалі арыштаў (1937—38 гг.) павялічыць не менш чым у 3—4 разы. Гэта звязана з тым, што, са 170 тысяч крымінальных спраў у адносінах да 250 тысяч чалавек (дадзеныя ўзяты з кнігі-манаграфіі гісторыка Уладзіміра Адамушкі “Палітычныя рэпрэсіі 20—50-ых гадоў на Беларусі”), разгледжаных несудовымі (у асноўным) і судовымі органамі, аўтар меў дадзеныя толькі на 85 тысяч рэпрэсаваных (прыблізна трэццю частку).
2. Лічбы, прыведзеныя па 1-й, 2-й, 4-й хваляў арыштаў павялічыць у 7—8 разоў. Гэта звязана з тым, што больш за 90% людзей у 1929—33 і ў 1939—40 гады рэпрэсавана без суда і следства (выслана за межы Беларусі, у асноўным у Сібір, Далёкі Усход, Магаданскую вобл., на Поўнач СССР і Казахстан), а значыць без узбуджэння крымінальнай справы.
3. Лічбы, прыведзеныя па 5-й хвалі (1944—45 гг.) арыштаў павялічыць у 5—6 разоў (колькасць не рэабілітаваных у працэнтных адносінах значна большая, чым па іншых хвалях).
4. Таксама неабходна ўлічваць, што, хутчэй за ўсё, ад адной трэцяй да адной шостай ад усіх рэпрэсаваных не рэабілітавана і справы іх дасюль засакрэчаны.
Колькасць рэпрэсаваных (па гадах) жыхароў СССР у межах цяперашняй тэрыторыі Расіі.
Пры супастаўленні графікаў № 1 і № 2 відаць, што 2-я (1932—33 гг.), 4-я (1939—40 гг.) і 5-я (1944—45 гг.) хвалі арыштаў — чыста беларуская з’ява! Высвечваюцца і іншыя жахлівыя лічбы: нават у 1923, 1924, 1925, 1926, 1927, 1928, 1929 — “вольныя часы беларусізацыі” — у маленькай Беларусі арыштоўвалася прыблізна столькі ж — а то і больш — людзей, чым ў бязмежнай Расіі. У сувязі з тым, што насельніцтва Беларусі на той час складала каля 5% насельніцтва Расіі, можна зрабіць яшчэ адзін страшны вынік: жыхар Беларусі меў шанец быць рэпрэсаваным роўна ў 20 разоў большы, чым жыхар Расіі. У ДВАЦЦАЦЬ!
Расклад рэпрэсаваных жыхароў Беларусі па нацыянальнасцях
1. Беларусы — 64%.
2. Палякі — 23%.
3. Яўрэі — 5.2%.
4. Рускія — 3.5%.
5. Латышы — 1.6%.
6. Украінцы — 1.2%.
7. Літоўцы — 0.6%.
8. Немцы — 0.5%.
9. Іншыя: аўстрыйцы, армяне, асірыйцы, балгары, венгры, грузіны, грэкі, кітайцы, карэйцы, малдаване, мардвіны, татары, фіны, цыгане, чэхі, эстонцы і інш. — 0.4%.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.