Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » РАМАНЕНКА Віктар Сяргеевіч 

РАМАНЕНКА Віктар Сяргеевіч

[1905, Беласток Гродзенскай губ., цяпер Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам СШ в. Іграева Слуцкага р-на Мінскай вобл. Уступіў у ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 19.10.1933. Асуджаны 26.12.1933 калегіяй АДПУ як “член антысавецкай арганізацыі” да 3 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Паўночны край. Вызвалены 21.10.1934 (?). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 24.9.1996. Групавая справа Р. і інш. № 12875-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".