Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » НАВАХРОСТ (НАВАХРЭСТ) Якаў Пятровіч 

НАВАХРОСТ (НАВАХРЭСТ) Якаў Пятровіч

[4.5.1901, в. Навахросты Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. – 31.10.1937, Мінск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў ваенруком у 2-гадовай школе палітасветы ў Мінску. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 17.6.1937 у Мінску па адрасе: вул. 1-я Сяргееўская, д. 6, кв. 3. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 30.10.1937 як “удзельнік антысавецкай контррэвалюцыйнай арганізацыі” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 8.4.1992. Асабовая справа Н. № 34837-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".