Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » МЯШАЛЬСКІ Баляслаў Лаўрэнавіч
[189, Лодзь, Польшча – ?]. З рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую музыкальную адукацыю. Выкладаў у Музыкальнай школе ў Бельску, Польшча. Арыштаваны 28.5.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 9.1.1941 як “тайны агент паліцыі” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ухцінскі лагер Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 13.5.1989. Асабовая справа М. № п-9417 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.