Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МЯЦЕЛЬСКІ Аляксандр Сяргеевіч 

МЯЦЕЛЬСКІ Аляксандр Сяргеевіч

[1918, в. Дзюдзеў Слуц-
кага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі p-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Навасёлкі Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны 25.9.1937. Асуджаны 27.11.1937 тройкай НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Самарскі лагер НКВД Куйбышаўскай вобл. 23.1.1940 НКВД БССР тэрмін пакарання зніжаны да 5 гадоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 24.9.1960. Асабовая справа М. № 16771-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".