Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » МЯРЛІНСКАЯ Еўдакія Усцінаўна
[1911, в. Вязе Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Асіповіцкі р-н Магілёўскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай у мяст. Свіслач, цяпер Асіповіцкага р-на. Выйшла замуж. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 5.1.1945. Абвінавачвалася ў “здрадзе радзіме” і “антысавецкай агітацыі”. 15.11.1946 вызвалена і рэабілітавана УМДБ Бабруйскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа М. № 373-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.