Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МЯНТКОЎСКІ Генрых Аляксандравіч 

МЯНТКОЎСКІ Генрых Аляксандравіч

[1910, Варшава – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў інструктарам фізічнай культуры ў Кобрынскай гімназіі. Арыштаваны 14.11.1939 у Кобрыне па адрасе: вул. Польная, д. 14. Асуджаны 1.2.1941 асобай нарадай НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Іўдэльскі лагер НКВД Свярдлоўскай вобл. Вызвалены 10.10.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны УКДБ і пракуратурай Брэсцкай вобл. 24.7.1989. Асабовая справа М. № 9198-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".