Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » МУРАЎСКІ Пётр Восіпавіч
[1905, мяст. Івянец Мінскага пав., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам школы в. Пруднікі Мядзельскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 26.1.1945. Асуджаны 10.6.1946 (?) асобай нарадай пры МДБ як “памагаты нямецкіх акупантаў” да 3 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены ў другой палове 1940-х г. (?) Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 22.11.1989. Асабовая справа М. № 20631-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.