Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МОНІД Міхаіл Іванавіч 

МОНІД Міхаіл Іванавіч

[1900, в. Хатуцічы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў у рамеснай школе ў Крычаве Магілёўскай вобл. Арыштаваны 23.6.1941. Абвінавачваўся ў “шпіянажы”. 29.9.1941 следчым НКВД БССР рэабілітаваны і 8.10.1941 вызвалены. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа М. № 343-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".