Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МАЙТЭЛЕС Хана Лейбаўна 

МАЙТЭЛЕС Хана Лейбаўна

[1902, мяст. Хянчыны, цяпер Свентакшыскае ваяв., Польшча – ?]. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай у Лодзі (Польшча). Была замужам, гадавала двое дзяцей. Арыштавана 8.5.1940. Асуджана 24.12.1940 асобай нарадай пры НКВД за “нелегальны пераход дзяржаўнай граніцы” да 3 гадоў ППЛ. Этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 10.12.1993 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа М. № п-19750 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".