Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЛЮСТЫХ Чэслаў-Генрых Казіміравіч
[1903, Скерневіцы, цяпер Польшча – ?]. З рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ № 1 у Ломжы Беластоцкай вобл. Арыштаваны 12.9.1940. Асуджаны 21.5.1941 асобай нарадай пры НКВД за “ўдзел у контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі” да 5 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Далёкаўсходняга краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 22.12.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Л. № п-12114 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.