Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЛЮДКОЎСКІ Пётр Кірылавіч
[1882, Быхаўскі ці Рагачоўскі пав. Магілёўскай губ. – ?]. Скончыў ун-т (?). У 1910-я г. выкладчык рускай мовы і гісторыі Рагачоўскага рэальнага вучылішча, член Рагачоўскай грамадскай бібліятэкі. У 1930-я г. выкладаў у Гомельскім тэхнікуме рачнога транспарту. Арыштаваны 27.12.1936. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 26.6.1937 да 7 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 15.11.1991.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.