Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЛЫСЁНАК Уладзімір Рыгоравіч 

ЛЫСЁНАК Уладзімір Рыгоравіч

[1927, пас. Шаркаўшчына Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай
вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам пачатковай школы ў роднай вёсцы. Арыштаваны 3.3.1947. Праходзіў па адной справе з Львом Бялевічам, Альбертам Бяцяноўскім, Гардзеем Кліманскім, Людмілай Краснадубскай, Валянцінам Лагуцёнкам, Васілём Мядзельцам, Лідзіяй Несцяровіч. Асуджаны 16.6.1947 органам МДБ як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “антысавецкую дзейнасць” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом Беларусі 30.11.1992. Групавая справа Л. і інш. № 23525-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".