Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЛУКОЎСКІ Пётр Уладзіслававіч
[1.6.1878, мяст. Самахвалавічы Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н – 26.10.1937, Мінск, турма НКВД]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Даваў прыватныя ўрокі музыкі. Арыштаваны 23.9.1937 у Мінску па адрасе: Транспартны зав., д. 18, кв. 1. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 14.10.1937 як “член ПАВ” і за “шпіянаж на карысць Польшчы” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 31.3.1989. Асабовая справа Л. № 21950-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.