Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЛУКАШЭНКА Марыя Мікітаўна
[1924, в. Вітунь Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай пачатковай школы в. Турня Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. Арыштавана 1947. Асуджана 4.8.1947 пазасудовым органам МДБ за “антысавецкую агітацыю” да 7 гадоў ППЛ. Вызвалена ў 1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пленумам Вярхоўнага Суда БССР 28.2.1963. Асабовая справа Л. № 5522-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.