Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЛОЎЧЫ Канстанцін Сцяпанавіч
[1923, в. Мілашы Брас-
лаўскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Браслаўскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў дырэктарам школы ў Валожыне Мінскай вобл. Арыштаваны 11.12.1944. Асуджаны 20.1.1946 пазасудовым органам НКДБ за “антысавецкую дзейнасць” да 8 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 20.1.1994. Асабовая справа Л. № 35627-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.