Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЛОСЬ Марыя Васілеўна 

ЛОСЬ Марыя Васілеўна

[1914, в. Вугляны Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н – ?]. Працавала выхавальніцай дзіцячых ясляў у Мінску. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 23.9.1944 у Мінску па адрасе: вул. Заліўная, д. 6, кв. 7. Асуджана 3.10.1945 асобай нарадай пры НКДБ як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 4 гадоў ППЛ. Этапавана ва Унжэнскі лагер Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Мінскага абл. суда 27.5.1981. Асабовая справа Л. № 20698-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".