Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЛОМЕЦ Дарафей Мацвеевіч 

ЛОМЕЦ Дарафей Мацвеевіч

[1910, в. Падзеpычы Мінскага пав., цяпер Стаўбцоўскі p-н Мінскай вобл. – 24.10.1937, Слуцк, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Стаpава Слуцкага (?) р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 24.6.1937. Асуджаны 14.10.1937 тройкай НКВД як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “шкодніцтва” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 23.2.1959. Групавая справа Л. і інш. № 13915-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".