Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЛОЙКА Франя Вікенцеўна 

ЛОЙКА Франя Вікенцеўна

[?, в. Квіткоўшчына (?) Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі (?) р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай школы в. Доўнары Дзяржынскага р-на. Выйшла замуж, гадавала двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 4.1.1945. Асуджана 2.2.1946 асобай нарадай пры НКДБ як “памагатая нямецкіх акупантаў” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Пракуратурай Беларусі 13.11.1992. Асабовая справа Л. № 34945-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".