Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЛАЎРЫНОВІЧ Уладзімір Адамавіч 

ЛАЎРЫНОВІЧ Уладзімір Адамавіч

[1888, в. Дурыцькаўцы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. – 3.10.1938, Мінск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам мінскай СШ № 17. Арыштаваны 6.2.1938. Асуджаны 26.9.1938 тройкай НКВД як “агент польскай разведкі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 31.5.1989. Асабовая справа Л. № 30134-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".