Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЛАСОЎСКІ Эдуард Фларыянавіч
[1913, пас. Горка Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Лань Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны 31.12.1940. Асуджаны 31.5.1941 асобай нарадай пры НКДБ за “антысавецкую агітацыю” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКДБ Магаданскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 23.5.1989. Групавая справа Л. і інш. № 22749-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.