Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЛАСКАЯ Ганна Цярэнцеўна
[1902, Лепель Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала настаўніцай Барысаўскай рускай школы. Выйшла замуж, мела дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 24.8.1944 у Барысаве па адрасе: вул. Дзяржынскага, д. 40. Асуджана 21.11.1945 асобай нарадай пры НКДБ за “супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Пракуратурай РБ 20.8.1992. Асабовая справа Л. № 34564-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.