Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЛАПУХ Баляслаў Іванавіч 

ЛАПУХ Баляслаў Іванавіч

[1909, в. Пірштукі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл. – ?], брат Казіміра Лапуха. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам пачатковай школы в. Пірштукі. Арыштаваны 23.1.1941. Асуджаны 28.5.1941 асобай нарадай НКДБ за “сувязь з польскай паліцыяй” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў адзін з лагераў Краснаярскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны УКДБ і пракуратурай Брэсцкай вобл. 9.6.1989. Асабовая справа Л. № 8733-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".