Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЛАПАТНЁЎ Пётр Васілевіч
[1894, фальв. Явуліна (?) Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі (?) р-н Віцебскай вобл. – 1933 (?), Віцебск, турма АДПУ]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 9.1.1933. Асуджаны 30.4.1933 калегіяй АДПУ за “дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі” да ВМП. Рэабілітаваны прэзідыумам Віцебскага абл. суда 8.3.1958. Асабовая справа Л. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.