Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЛАНСКІ Юрый Расціслававіч 

ЛАНСКІ Юрый Расціслававіч

[1905, Аляксандраўск, цяпер Днепрапятроўская вобл., Украіна – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі СШ ў мяст. Сноў Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 23.9.1944. Асуджаны 16.8.1946 асобай нарадай пры МДБ за “сувязь з СД” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Ангарскі лагер МДБ Іркуцкай вобл. (Брацк). Вызвалены 26.3.1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай РБ 17.12.1992. Асабовая справа Л. № 35053-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".