Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЛАМНЁЎ Сяргей Андрэевіч 

ЛАМНЁЎ Сяргей Андрэевіч

[1895, Клімавічы Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – ?]. З сям’і землеўласніка. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам педагагічнага кабінета Клімавіцкага раённага аддзела народнай адукацыі. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 22.12.1944. Абвінавачваўся ў “антысавецкай агітацыі” і “ўдзеле ў антысавецкай арганізацыі”. 8.9.1945 рэабілітаваны УНКДБ Кіраўскай вобл. і 23.9.1945 вызвалены. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Л. № 777-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".