Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЛАЗОЎСКАЯ-КУЛЬБАЦКАЯ Марыя Іванаўна
[1911, Мінск – ?]. З сям’і рабочага. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала настаўніцай. Была замужам, гадавала чацвёра дзяцей. Арыштавана 20.7.1950 у мяст. Ракаў (Валожынскага р-на Мінскай вобл.) па адрасе: вул. Дамініканская, д. 10. Асуджана 3.2.1951 асобай нарадай пры МДБ за “шпіянаж” да 10 гадоў ППЛ. Этапавана ў Цемнікоўскі лагер МДБ Мардоўскай АССР (ст. Поцьма). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Мінскай вобл. 5.9.1989. Асабовая справа Л.-К. № 26184-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.