Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЛАЗОЎСКАЯ Леаніда Адамаўна
[11.10.1923, в. Казакоўка Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала настаўніцай Печуранскай школы Капыльскага р-на. Арыштавана 24.2.1945. Асуджана 5.7.1945 пазасудовым органам НКДБ за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ і 2 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 23.2.1990. Асабовая справа Л. № 30647-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.