Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЛАДЭС Іосіф Гаўрылавіч
[1889, в. Перамер Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі (?) р-н Віцебскай вобл. –
29.12.1937, Віцебск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам у віцебскіх чыгуначных школах № 53 і № 56. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 1.11.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 2-я Калініна, д. 8. Асуджаны 19.11.1937 тройкай НКВД як “член ПАВ” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 11.2.1958. Групавая справа Л. і інш. № 7009-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.