Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЛАГАВЫ Пётр Аляксандравіч
[1898, Слуцк Мінскай губ. – ?].
З рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ ў Мазыры Гомельскай вобл. Быў жанаты, гадаваў сына Георгія (2 гадоў). Арыштаваны 9.4.1933. Абвінавачваўся як “удзельнік контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі”. Вызвалены 10.8.1933. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 24.8.1956. Групавая справа Л. і інш. № 14618 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.