Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЛАБАТЫ Сава Усцінавіч
[1895, в. Бабічова Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Глыбачка Ушацкага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 22.5.1931. Асуджаны 26.7.1931 калегіяй АДПУ за “антысавецкую агітацыю” да 3 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 22.12.1989. Групавая справа Л. і інш. № 21103-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.