Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЛАБАНОВІЧ Міхаіл Пятровіч 

ЛАБАНОВІЧ Міхаіл Пятровіч

[1897, в. Буда Мінскай губ., цяпер Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Парэчча Глускага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 17.3.1933. Асуджаны 20.5.1933 калегіяй АДПУ за “антысавецкую агітацыю” да 3 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.10.1989 пракурорам Магілёўскай вобл. Асабовая справа Л. № 12492 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".