Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КУЧУК Мікалай Львовіч 

КУЧУК Мікалай Львовіч

[1898, в. Глупікі Крычаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крычаўскі р-н Магілёўскай вобл. –
6.11.1938, Магілёў, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Курманава Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 8.2.1938. Асуджаны 15.10.1938 тройкай НКВД за “шпіёнскую дзейнасць” і “правядзенне антысавецкай агітацыі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 4.3.1958. Асабовая справа К. № 4852 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".