Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КЛЮЙКО Аляксандр Лявонавіч
[1906, в. Голацк Мінскага пав., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам Мінскай школы рабочай моладзі. Арыштаваны 31.1.1931 у Мінску па адрасе: вул. Старажоўская, д. 35, кв. 1. Асуджаны 4.7.1931 калегіяй АДПУ за “прыналежнасць да контррэвалюцыйнай групоўкі” і “абнародаванне сакрэтных звестак” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага Суда БССР 3.9.1965. Групавая справа К. і інш. № 19326-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.