Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КЛІШЫС Марыя Казіміраўна 

КЛІШЫС Марыя Казіміраўна

[1919, в. Жураўна Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала настаўніцай няпоўнай СШ ў в. Галубова Расонскага р-на Віцебскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 19.1.1945. Абвінавачвалася ў “сувязях с нямецкімі разведорганамі”. 26.5.1947 нам. пракурора БВА вызвалена і рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".