Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КЛІНЦЭВІЧ Восіп Сцяпанавіч
[27.2.1905, в. Чанавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у роднай вёсцы. Арыштаваны 27.10.1939. Асуджаны 25.11.1940 асобай нарадай пры НКВД як “агент польскай паліцыі” і за “антысавецкую дзейнасць” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Іўдэльскі лагер НКВД Свярдлоўскай вобл. Вызвалены ў вер. 1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 30.6.1989. Асабовая справа К. № 25727-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.