Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КЛЕСАЎ Уладзімір Аляксандравіч 

КЛЕСАЎ Уладзімір Аляксандравіч

[1892, в. Машканы Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. – ?], верагодна, сын Аляксандра Іванавіча Клесава, у 1910-я г. памочніка іспраўніка Аршанскага павятовага паліцэйскага ўпраўлення. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Войтава Віцебскага р-на. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 19.11.1937 у в. Фокіна (цяпер Віцебскага р-на). Асуджаны 27.11.1937 тройкай НКВД за “сувязь з антысавецкімі элементамі” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Нова-Чуйскі асобы лагер НКВД Зах. чыгункі (?). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда БССР 23.7.1956. Асабовая справа К. № 6432-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл. Рэпрэсаваны і сваякі К.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".